Каталог объектов

Активный отдых

Музеи, Театры, Кино, Концертные площадки, Выставочные залы, Ночные клубы, Парки аттракционов, Зоопарки, Казино, Бильярд, Стадионы и ледовые дворцы, Фестивали и конкурсы, Бассейны,

Пункты питания

Рестораны, Кафе, Бары,

Услуги и обслуживание

Парикмахерские, Химчистки, Интернет, Ателье и ремонт одежды, Таможни, Ремонт , Прокат бытовой\туристической техники,

Транспорт

Автобусы, Троллейбусы, Такси, Авиа, Аренда авто, Автомойка, Автозаправки "Белоруснефть", Автозаправки "Лукойл", Автосервис и магазины автозапчастей ,

Памятники архитектуры

Резиденции, Памятники, Кладбище, Деревянные дома, Замки, Дворцово-парковые комплексы, Объекты разных вероисповеданий, Памятники техники,

Покупки

Сувениры, Антиквариат, Рынки, Спортивно-туристические магазины, Торговые дома, Банкоматы,

Информация в интернете

Связанные с туризмом организации,

Информационные телефоны

Железнодорожный транспорт, Аэропорты, Автовокзалы, Центры туристической информции,

Объекты проживания

Гостиница, Мотель, Частные квартиры, Турбаза, Детские лагеря отдыха, Агроусадьба, Санаторий,

Мероприятия

Туристические мероприятия, Фольклорные мероприятия,

Посольства и консульства

Польское консульство, Литовское консульство, Власти,

Спортивный отдых

Конный спорт, Катание на байдарках и лодках, Охота, Боулинг клуб, Спорткомплекс,

Экстренные телефоны

Больницы\поликлиника, Милиция 102, Скорая помощь 103, МЧС 101, Эвакуатор и дорожная помощь,

Образование

Высшие учебные заведения,

Экскурсионные и турфирмы

Турфирмы,

Фотавандроўка па мясцінах Паўстання 1863 году

 

З нагоды чарговага, 174-га, дня нараджэння правадыра Паўстання Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся 2-га лютага, гісторык Андрэй Вашкевіч пагадзіўся распавесці пра мясціны ў Гродне, звязаныя з падзеямі 1863 г.

«Па вялікім рахунку ніхто з гісторыкаў сур’ёўна не займаўся пытаннем гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі – сістэматычная праца, прысвечаная дадзенай тэме адсутнічае, – распавядае Андрэй Вашкевіч, – таму і спіс кропак у горадзе, павязаных з падзеямі Паўстання будзе далёка не поўным».

Чыгуначны вакзал. З чыгуначнага вакзалу 16 сакавіка 1863 г. група паўстанцаў на чале з начальнікам станцыі Л. Кульчыцкім спрабавала выехаць у бок Парэчча. Аднак машыніст адчапіў таварныя вагоны разам з паўстанцамі, таму пасля непрацяглай перастрэлкі з царскімі войскамі ад’ехала не болей 15 чалавек, прыхапіўшы з сабой 10 000 руб., якія належылі Грамадзе Чыгункі. Сярод ночы ў горадзе пачаліся затрыманні ўсіх падазроных асобаў. Вось такі сюжэт – амаль вестэрн!

 

 

Дом Абрэмбскіх. Гэты дом звязаны з вельмі цікавай сям’ёй – сям’ёй Абрэмбскіх. У часы паўстання яго яшчэ не было, а пабудаваў яго Максіміліян Абрэмбскі, блізкі сябар Элізы Ажэшкі. Свае апошнія гады ў доме правёў ягоны бацька Людамір – адзін з заможных гродзенскіх шляхціцаў, чыноўнік, які прымаў актыўны ўдзел у паўстанні, за што атрымаў шматгадовую ссылку ў Сібір, адкуль вярнуўся скалечаны, без вока. Як ён, так і ягоны сын, у наступным сталі прататыпамі герояў Элізы Ажэшкі.

 

Калі маёмасць Абрэмбскіх канфіскавалі, яны жылі ў страшэннай галечы: сын працаваў, каб хоць неяк пракарміць сям’ю, Ажэшка ж дапамагала ім матэрыяльна, аплаціла Максіміліяну вучобу і дала добры старт: дом, вядома, быў пабудаваны ўжо калі сям’я пачала жыць больш заможна.

 

 

Дамы Ўрублеўскіх (крама «Ландыш»). Прыкладна да 1950-х гадоў на месцы крамы і цырульні «Ландыш» стаялі дамы Ўрублеўскіх. Хутчэй за ўсё менавіта там жыў Зыгмунт Урублеўскі, траюрадны брат Станіслава Сільвестровіча – паўстанцкага начальніка гродзенскага ваяводства і сваяк легендарнага Валерыя Ўрублеўскага. Зыгмунт Урублеўскі сёння, нажаль, малавядомая асоба, пры гэтым ён з’яўляўся сакратаром гродзенскай паўстанцкай арганізацыі, менавіта ён захоўваў пячатку. Зыгмунта арыштавалі яшчэ ў ліпені 1863 г., але паколькі ён быў непаўнагадовым, быў скіраваны ў арыштанцкія роты ў Сібір і ахоўваў, дарэчы, астрог, у якім сядзеў Дастаеўскі – знакаміты «Мёртвы дом».

 

Адтуль Зыгмунт уцёк пешкі і ў наступным стаў ...прафесарам Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве, які належыў тады Аўстра-Венгрыі. Ён быў першым вучоным, які дабыў вадкі азот – калі б у тыя часы існавала Нобелеўская прэмія, дык ён бы дакладна яе атрымаў. Памятная шыльда, прысвечаная яму і ягонаму брату, прафесару з Пецярбургу, вісіць зараз у нашым Фарным касцёле. Самае цікавае, што гэтыя дамы не знеслі (яны былі драўлянымі), а прынамсі адзін з іх кудысці перанеслі, па адной з версій – на сучасную маслабазу.

 

 

Дом Ромера. Севярын Ромер быў маршалкам шляхты Гродзенскага павету, асобай высокапастаўленай, вядомы тым, што арганізоўваў паўстанцкія сходкі, ягоная жонка збірала грошы, то бок усяляк падтрымліваў справу. Дом пасля паўстання быў сканфіскаваны – Ромеры пражылі ў ім ўсяго год пяць пасля будоўлі – сям’ю адправілі ў Сібір, але сам будынак сярод гарадзенцаў яшчэ доўга быў вядомы як «Дом паўстанцаў» альбо «Дом Ромера». Пасля ў ім быў зроблены гатэль «Маскоўскі»... А потым у ім засядаў Урад БНР, але гэта ўжо іншая гісторыя. Тэарэтычна, у доме гасціў і Кастусь Каліноўскі, але гэта інфармацыя недакладная.

 

 

Дом Фукса (крама «Оптыка»). Гэта адзінае дакладна вядомае месца, дзе спыняўся Каліноўскі. Тут жыў дробны чыноўнік, таксама шляхціч Ідэльфонс Мілевіч – адзін з чальцоў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. У сваіх паказаннях, калі ўжо быў арыштаваны расейскімі ўладамі, ён даў звесткі аб тым, што да яго прыходзіў Каліноўскі і яны абмяркоўвалі справы. Але гэта адбывалася ў флігелі – то бок, у частцы, якая выходзіць да турмы (мажліва акурат там, дзе знаходзіцца закусачная «Калабкі», хто ведае).

 

 

Гродзенская Турма. Тут утрымліваліся паўстанцы, у тым ліку мастак Напалеон Орда, якога падазравалі ў тым, што ён таксама прымаў удзел у падзеях і дапамагаў арганізацыі. У той час расейскія ўлады каралі фактычна за ўсё: прымаў у сябе паўстанцаў – цябе забіралі, маёмасць канфіскоўвалі. Такі самы лёс напаткаў і Пятра Ажэшку (мужа Элізы Ажэшкі), які хутчэй за ўсё пэўны час быў у гродзенскай турме: захаваліся ягоныя фотаздымкі, зробленыя ў Гродна напярэдадні сібірскай ссылкі.

 

 

Такую самую функцыю, хутчэй за ўсё, выконваў і Стары Замак.

Фота Надзеі Крапівінай, калаж з чыгуначнага вакзалу (на застаўцы) з архіву Гродзенскага Маладога Фронту


t-styl.info


Другие новости

На сайте ОО "РТСС" http://fstb.ucoz.ru/ выложены дополнения к Проекту Правил 2012.

   На сайте ОО "РТСС" http://fstb.ucoz.ru/ в разделе "Спортивный туризм и ТПМ" -

ТПМ - Выложены дополнения к  Проекту Правил 2012.

2012-05-03 10:01:54

ПОЛОЖЕНИЕ о Кубке Республики Беларусь по туристско-прикладному многоборью (ТПМ) в технике горно-пешеходного туризма

 ПОЛОЖЕНИЕ о Кубке Республики Беларусь по туристско-прикладному многоборью (ТПМ) в технике горно-пешеходного туризма 05 - 09.05.2012г.

2012-05-03 09:35:16

Моладзевы фестываль аб’яднаў вулічных мастакоў Гродна

 Адбыўся першы гарадзенскі фестываль вулічнай культуры. Арганізатары фэсту сабралі ў адным месцы танцораў, спевакоў, фаершчыкаў, трэйсераў і капуэршчыкаў.

2012-05-02 17:39:56

ПОЛОЖЕНИЕ о Чемпионате Гродненской области по велосипедному туристско-прикладному многоборью

 ПОЛОЖЕНИЕ о Чемпионате Гродненской области по велосипедному туристско-прикладному многоборью

2012-04-27 16:39:45

Проект Правил ТПМ ТГПТ 2012

 На сайте ОО "РТСС" http://fstb.ucoz.ru/ в разделе "Спортивный туризм и ТПМ" -

ТПМ - Выложен Проект Правил 2012.

2012-04-18 15:23:24

На Філіпінах прайшоў чэмпіянат па збяганні ад зомбі — відэа

 Каля 5 000 чалавек узялі ўдзел у незвычайнай гонцы з перашкодамі, якая адбылася на мінулым тыдні ў філіпінскай правінцыі Лагуна.

2012-04-18 12:22:10

Сайт разработан при поддержке проекта международной технической помощи и Еврокомиссии

© 2012 Гродненское областное отделение общественного объединения "Республиканский туристско-спортивный союз"