Як распавяла “Твайму стылю” літаратурны рэдактар тэатра Марына Блажыеўская, першы спектакль на новай пляцоўцы лялечнікі пакажуць 12 лютага. Гэта будзе пастаноўка для дзяцей “Солнышко и снежные человечки”.
Драмтэатр прадастаўляе толькі сцэну для спектакляў і рэпетыцый, у дамове прадугледжаны паказ пэўнай колькасці спектыкляў на месяц.
Зала ўтульная, але лялечнікам яшчэ давядзецца яе “засвоіць”: падчас фармавання рэпертуара будуць улічвацца магчымасці сцэны, магчыма некаторых любімых спектакляў гарадзенцы пакуль не ўбачаць.
Режысёр супакойвае, што і “Макбет”, і “Пікавая дама”, і “Тутэйшыя”, і апошняя прэм’ера “Вій.Страшная помста” ў рэпертуары застануцца.
“Пікавую даму” ў новых сцэнічных умовах можна будзе ўбачыць ужо 28, 29 лютага, у сакавіку пойдзе “Вій”.
У такіх экстрэмальных умовах лялечны тэатр плануе падрыхтаваць сёлета тры прэм’еры.
А вось ад традыцыйных гастроляў лялечнікаў з Польшчы і Літвы на час рэканструкцыі будынка тэатра давядзецца адмовіцца.
Па дакументах, на рэканструкцыю гістарычнага будынка гродзенскага лялечнага тэатра адводзіцца 15 месяцаў. Адміністрацыйна-гаспадарчы будынак будзе ўведзены ў эксплуатацыю цягам года.
Здымак з сайта http://grodnonews.by
t-styl.info
На сайте ОО "РТСС" http://fstb.ucoz.ru/ в разделе "Спортивный туризм и ТПМ" -
ТПМ - Выложены дополнения к Проекту Правил 2012.
2012-05-03 10:01:54
ПОЛОЖЕНИЕ о Кубке Республики Беларусь по туристско-прикладному многоборью (ТПМ) в технике горно-пешеходного туризма 05 - 09.05.2012г.
2012-05-03 09:35:16
Адбыўся першы гарадзенскі фестываль вулічнай культуры. Арганізатары фэсту сабралі ў адным месцы танцораў, спевакоў, фаершчыкаў, трэйсераў і капуэршчыкаў.
2012-05-02 17:39:56
ПОЛОЖЕНИЕ о Чемпионате Гродненской области по велосипедному туристско-прикладному многоборью
2012-04-27 16:39:45
На сайте ОО "РТСС" http://fstb.ucoz.ru/ в разделе "Спортивный туризм и ТПМ" -
2012-04-18 15:23:24
Каля 5 000 чалавек узялі ўдзел у незвычайнай гонцы з перашкодамі, якая адбылася на мінулым тыдні ў філіпінскай правінцыі Лагуна.
2012-04-18 12:22:10
|